«Шпаркія вілкі»  – ўдзельнік праекта "Мой бізнес" 

 

Дастаўка ежы “Шпаркія вілкі” стала ўдзельнікам масштабнага сацыяльна-адукацыйнага практа телеканала АНТ “Мой бізнес”.

Заявы на ўдзел у трэцім сезоне падалі каля 800 прадпрымальнікаў з ўсей Беларусі. Па выніках папярэдняга адбору рэдактары вызначылі 60 бізнес-ідэй, аўтары якіх прайшлі у другі тур праекта. “Шпаркія вілкі” з поспехам прайшлі абода туры і трапілі ў каманду генеральнага дырэктара кіравальнай кампаніі “Зубр Капітал” Алега Хусаенава.  На жаль, у фінал на атрымалася прайсці, але мы не бядуем. Канкурэнцыю склалі цікавыя ды моцныя праекты. Таму удзел – ужо перамога!

Гэта быў выдатны час: новыя веды ды вопыт, карысныя знаемствы. Несумненна, дзеля нас гэта была новая прыступка на шляху развіцця.

Сёння ад усяго калектыву хочацца падзякаваць Хусаенаву Алегу Ільгізавічу за дадзенную магчымасць пасправаваць свое сілы, таксама яго камандзе за кансультацыі і ўсе тыя веды, каторя яны передалі нам пад час праекта  “Мой бізнес”.