Кулінарная экспедыцыя па Віцебскай вобласці

«Гэта так цікава, гэта так смачна на самай справе, бо мы, беларусы, зусім не ведаем сваёй беларускай кухні. І хочацца данесці, што гэта ўсё смачна і здорава, гэта ўсё можна прыгатаваць. Бо мы за беларускую кухню галасуем у першую чаргу ў сябе на кухні. Калі мы гатуем не піцу італьянскую, а наша беларускае роднае». Алена Мікульчык, эксперт белорускай кухні.

Калектыў дастаўкі “Шпаркія вілкі” увесь час развіваецца ды ўзбагачаецца новымі ведамі, асабліва тымі, якія дапамогуць  зрабіць беларускую кухню лепей ды прывабней і для трурыстаў, і для нашых суграмадзян. Менавіта таму прапанову эксперта  беларускай кухні Алены Мікулчык узяць удзел у кулінарнай экспедыцыі мы сустрэлі з натхненнем і пачалі пакаваць чамаданы. Нас чакала вандроўка  па Віцебскай вобласці ды знаёмства з кулінарнымі традыцыямі Глыбокскага раёна.

Першы прыпынак – горад Глыбокае.  Глыбачане вельмі ветлівыя, як усе беларусы, ды з радасцю гатовыя падзяліцца сакрэтамі сваіх сямейных страў.Так, семья Пашковічаў прэзентавала рэцэпт прыгатавання стравы, якая мае назву пызы, распавяла свой сакрэт прыгатавання хатняга каньяку, а таксама падзялілася арыгінальным рэцэптам торта.Пызы нечым нагадваюць беларускія клёцкі, але маюць і свае адрозненні. Дзякуючы таму, што ў іх дабаўлены тварог і не толькі свініна, але і ялавічына з грыбамі, страва вельмі падабаецца замежным турыстам.

Па словах глубачан, горад цікавы яшчэ і тым, што ў 2013 годзе тут прайшоў першы Вішнёвы фэст. Вішня стала знакам горада, пра што нагадвае і помнік. Гістарычна так склалася, што гэта культура расце па ўсім раёне.

 

 

 

 

Далей едзем у экаагратурыстычный комплекс “Утрина”. Тое самае месца, дзе можна адчуць сябе сапраўдным… індзейцам, пакатацца на сабаках і папарыцца ў лазні па-чорнаму. І нават у снежнае і марознае надвор’е тут сустрэнеш цёплы прыём. Тут мы пазнаёміліся з рэцептамі індзейскіх блінцоў, аўсянай кашы з печы, прадэгуставамі настойкі на мёдзе і ласункі – мядовыя трюфелі ды мядовую пасцілу.

Трэці прыпынак – сядзіба “Запаведны востраў”. Месца нерэальнай прыгажосці, нават у снежную завею,  у якую мы трапілі. Сустрэў нас гаспадар Аляксандр Цвірка ды па традыцыі адразу адвёў да стала. Капуста з печы ды курка не пакінулі абыякавымі. Падсілкаваўшыся,  мы сталі рыхтавацца да самай адказнай часткі нашай вандроўкі.

Беларуская мачанка “з кітайскім акцэнтам” (у выкананні эксперта беларускай кухні Алены Мікульчык), крамбамбуля, поліўка, бабка ад “Шпаркiх вiлак”,  майстар-клас па сыраваранні ад уладальніцы ўласнай гаспадаркі “Краіна мараў” Аксаны, – такім стаў наш другі дзень кулінарнай экспедыцыі.

Калі вандраванне падыходзіла да заканчэння, нас чакала вельмі цікавая сустрэча са стараверамі Зояй Ксістаўнай ды Манефай Міронаўнай. Гэтыя дзве жанчыны  ведаюць шмат чаго, ды не толькі з кулінарыі.  Прыемнае знаёмства завяршылася  хатнім, неверагодна смачным абедам пад чарачку самаробнага каньяку.

 

І на развітанне нам хочацца падзяліцца рэцэптам хатняга каньяку ад сям’і Пашковічаў:

  • 3 літра самагонкі
  • 2 сталовыя лыжкі дубовай кары
  • 2 лаўровых ліста
  • 2 гваздікі
  • 1-2 чайныя лыжкі цукру
  • Ваніль на канчыку нажа

Усе заліць ды настойваць (чым даўжэй, тым лепей).